Мы – нацыя!
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Развароту не будзе

Развароту не будзе PDF Друк E-mail
26.07.2010 г.
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ
Калі паміж Беларуссю і Расіяй усчынаецца новая сутычка, якую суправаджае ваяўнічае інфармацыйнае забеспячэнне з аднаго і з другога боку, частка суайчыннікаў пачынае паціраць рукі — ну ўсё, на гэты раз абавязкова адбудзецца разварот «сінявокай» на 180 градусаў, да Еўропы. Але мінае пару дзён, і эканамічна-палітычны «шторм» заціхае.

На надакучлівыя скандалы, якія паўтараюцца занадта часта, на душэўныя тузанні людзей я даўно гляджу з сумнай усмешкай. Безумоўна, палітолагам, журналістам такія падзеі патрэбны, як паветра. Ведама, з гэтага кормяцца, таму «абсмоктваюць» кожную інфармацыйную «костачку». А чаго трапятаць душой звычайнаму грамадзяніну? Нічога ж не мяняецца. Проста гаворка паміж «братамі»-чыноўнікамі ідзе на больш павышаных танах, чым раней. Але чаго ў сям’і не бывае? А мы ж, згодна любімага выразу прэзідэнтаў, прэ­м’ер-міністраў, іншых вертыкальшчыкаў Беларусі і Расіі, ды і значнай часткі электарату дзвюх краін, — «адзін народ».

Да гэтага невуцкага сцвярджэння, якое не да твару людзям з вышэйшай адукацыяй, вярнуся ў наступным роздуме, а пакуль без эмоцый, уважліва прыгледземся да таго, што адбываецца. Пра масіраваную атаку Крамля на афіцыйны Мінск вядомы расійскі публіцыст В. Шандэровіч з сарказмам кажа: «Слишком долго играли в эту любовь. А теперь внезапно прозрели. Это отвратительно!»

Сапраўды, хто 16 гадоў матэрыяльна, фінансава забяспечвае бязбеднае існаванне беларускага аўтарытарнага рэжыму, хто палітычна і маральна падтрымлівае яго ва ўсіх крытычных сітуацыях? Зацікаўленая чыноўніцкая Расія, якая не адмовілася ад імперскай ідэі!

Пасля развалу СССР у адносінах да незалежнай Беларусі праводзіцца доўгатэрміновая акцыя «прыручэння». Каб зразумець, што гэта такое, цытую артыкул Сяргея Гаўрова, Аляксандра Меліхава «Имперская мечта как вариант патриотизма» (часопіс «Звезда», № 6 за 2009 год): «Воплощение имперской грезы способно дать больше, чем воплощение грезы этнонациональной, и в сегодняшней России. Мечта о российском имперском мире может сделаться не менее привлекательной, чем, например, мечта о мире американском. И это вовсе не мечта о восстановлении Советского Союза с целой конюшней таких троянских коней, как обладающие всеми формальными атрибутами независимости национальные республики, — это мечта о российском имперском мире как об огромном пространстве жизненных возможностей, пространстве географической и социальной мобильности, реализуемой безотносительно этнонациональной принадлежности человека».

У глабальным працэсе ўцягвання беларусаў у расійскі імперскі свет наша вертыкаль выконвае важную ролю. Яна забяспечыла не толькі транзіт расійскіх нафты і газу ў Еўропу, захавала ваенныя базы суседняй краіны. Актыўна працягваецца русіфікацыя беларускага народа, якая пачалася больш за 300 гадоў назад. Рускай мове нададзены статус дзяржаўнай, на ёй у асноўным вядзецца адукацыя, справаводства і г. д. Выведзены з ужытку гістарычныя нацыянальныя сімвалы, дэфармуюцца мудрыя народныя традыцыі.

Можна не сумнявацца, што ў бліжэйшай перспектыве Расія не выпусціць Беларусь з абдымкаў. Будзе трымаць яе на кароткім повадзе. Ды ніхто і не вырываецца «на волю».

Будаваць нармальную эканоміку, якая выкарыстоўвае шматвектарнасць, Беларусі трэба было адразу пасля набыцця незалежнасці. Але жаданне мясцовых аўтакратаў мець халяву, жыць за кошт магутнейшай суседкі і расійская імперская ідэя зліліся ў адно. Гульні ў «адзін народ», у саюзную дзяржаву зайшлі далёка. Беларуская залежнасць ад энергарэсурсаў, ад рынку Расіі — вялікая. А калі іх не стане? Акрамя таго, трэба ўлічваць, што «беларуская афшорная зона» дазваляе бескантрольна шчыпаць суседні вялікі «нафта-газавы пірог», з чаго выдатна корміцца, багацее безліч мясцовых, расійскіх і еўрапейскіх махляроў, дзялкоў ад палітыкі і бізнесу.

Пакуль існуе аўтарытарны рэжым, наблізіць беларусаў да дэмакратычнай Еўропы, дзе яны ўласна і знаходзяцца не толькі геаграфічна, але паводле сваёй гісторыі і менталітэту, вельмі цяжка. Скажам, афіцыйны Мінск праз Усходняе партнёрства нацэлены толькі на фінансавую дапамогу. У заходніх палітыкаў пазіцыя іншая. Еўракамісар Штэфан Фюле, які нядаўна наведаў нашу краіну, адзначыў, што часовы палітычны план з’яўляецца своеасаблівай «дарожнай картай» рэформ, якія прапануецца прайсці сумесна Беларусі і Еўразвязу. Ён вылучыў галоўным аб’ектам рэфармавання з беларускага боку — правы чалавека, дэмакратычныя каштоўнасці. Аўтакратам гэта — не ў нос. Безумоўна, Еўропа і надалей будзе трымаць Беларусь навідавоку, але ў сувязі з эканамічным крызісам у яе хапае сваіх клопатаў. Што тычыцца пашырэння Еўразвязу, то яно наогул замарожана.

Прынцыповую пазіцыю ў адносінах да Беларусі займаюць ЗША. Але неафіцыйна паміж Амерыкай і Расіяй ёсць дамоўленасць пра падзел сферы ўплыву на постсавецкай тэрыторыі, якой яны і прытрымліваюцца.

З якога боку ні падступацца да беларускай сітуацыі, а самае апошняе слова застаецца ўсё ж за народам. У яго масе маецца шмат талковых людзей. Але ўсіх цягнуць у аўтарытарную прорву прадстаўнікі электарату, якія на працягу лёсу не толькі не бачылі разумнага і заможнага дабрабыту, але і не ведалі, што ён існуе. Для іх эталонам шчаслівага жыцця застаецца наступнае: «Магазін ёсць. Хлеб прывязуць. А што трэба яшчэ. Вайны няма. І слава Богу!»

У савецкі час замбіраваныя людзі «хісталіся» разам з «лініяй партыі», у сучасным варыянце яны прарабляюць гэта за сваім кумірам. Колькі ягоных фантастычных пражэктаў, абяцанак праглынулі даверлівыя суайчыннікі! А дзе ж свой розум?

Любоў да Расіі можа імгненна перарасці ў варожасць і нават нянавісць, а потым наадварот. Сёння «самыя адданыя браткі-беларусы» лічаць, што суседзі вырываюць у іх з рук «чарку і скварку».

Меркантыльныя паводзіны расійскіх і еўрапейскіх палітыкаў, бізнесоўцаў, ізаляванасць ад народа беларускай апазіцыі, якая знаходзіцца ў поўным інфармацыйным вакууме, у своеасаблівым грамадска- палітычным гета, няўцямны стан запалоханых, скутых працоўнымі кантрактамі грамадзян паказваюць, што новыя прэзідэнцкія выбары зноў можа «лёгка і элегантна» выйграць цяперашні кіраўнік.

Але розніца ў параўнанні з ранейшым ёсць. Бачыцца, што цешыцца перамогай правіцелю-доўгажыхару давядзецца нядоўга. Гуляць у шапказакідальніцкую палітыку, піярыцца з дапамогай прыдворных і прыкормленых усходніх і заходніх «шчоўкапёраў», безумоўна, можна было б далей, ды Расіі надакучыла бязмежнае нахабства. Яна шукае прымальныя для сябе альтэрнатывы. А таму метадычна скарачае энергетычную і фінансавую халяву. Беларускі рэжым падціскае непадкупная, глухая да самапахвальбы эканоміка — тыя самыя, любімыя электаратам «чарка і скварка».

Свободные новости плюс
Апошняе абнаўленне ( 26.07.2010 г. )

 

« Папяр.   Наст. »
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта | 05.12.2007 |

Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі....

НОВАЕ НА САЙЦЕ:

ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 03.09.2010 |

На долю нашего поколения выпало жить в исключительное время, время принятия решений. По прогнозам ученых, у нас осталось всего лишь 10 лет, чтобы спасти наше будущее и предотвратить экологическую катастрофу, вызванную истощением природных ресурсов и глобальным изменением климата. Шутки кончились. Наша жизнь и жизнь наших детей в опасно...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 03.09.2010 |

Сяргей ЗАКОННІКАЎ У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць» дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі. У...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

31 августа 2010 г. очередная акция в защиту 31-й статьи Конституции завершилась жестоким разгоном.   Как сообщает сайт Грани.Ру, всего на Триумфальной площади Москвы собрались более тысячи человек. По итогам акции в отделения милиции были доставлены более ста человек, в том числе организаторы акции Эдуард Лимонов, Константин Косяки...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

Текст: Глеб КЛИМЕНТЬЕВ, Игорь БАХАРЕВ Антиалкогольная кампания в России набирает обороты. После введения московскими властями запрета на ночную продажу крепких напитков главный санитарный врач страны Геннадий Онищенко предложил полностью запретить рекламу алкоголя, в том числе пива. Но вряд ли это отвадит россиян от пьянства, возражают эксперты. ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Пытанне рубам | 31.08.2010 |

Сяргей ДУБАВЕЦ Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца "ўгнаць паравоз у Штаты", усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі б заўтра паведам...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Анна КРУЧЁНЫХ «Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на что, уж очень заманчиво звучало для ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 30.08.2010 |

"Россия больше не может позволить себе бездействие в вопросе климата" - под таким заголовком Financial Times разместила статью профессора Лондонской школы экономики Энтони Гидденса. Профессор Гидденс очень надеется, что после рекордной жары и невиданных пожаров нынешнего лета правительство России "начнет воспринимать изменение...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Почему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская. — Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете? ...
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў | 30.08.2010 |

Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04  15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 30.08.2010 |

Светлана КАЛИНКИНА     27 жніўня 2010 г.   Что сейчас творится в голове белорусского президента, что он планирует, что задумал?.. Сотни прогнозов написаны белорусскими, российскими, западными политологами, аналитиками, журналистами на эту тему; много сделано аргументированных раскладов, взвешенных предположений....
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 30.08.2010 |

Москва не собирается признавать официальные результаты президентских выборов. И даже поможет белорусской оппозиции вывести людей на площадь. Акции протеста станут бессрочными, столкновения оппозиционеров со спецназом — постоянными и жестокими, не исключено кровопролитие.   Таков один из сценариев развития событий в ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 23.08.2010 |

Отношения между президентом России и белорусским диктатором на саммите в Ереване трудно было назвать дружелюбными. Президент РФ Дмитрий Медведев в ходе саммита Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ) в Ереване заявил о необходимости перемен в этой организации, для того чтобы в ОДКБ «появились более эффективные институты,...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 15.08.2010 |

В Кремле уже достаточно хорошо убедились в мудрости высказывания «горбатого могила исправит». За неделю до неформального саммита глав стран ОДКБ, который пройдет в Ереване 20-21 августа А.Лукашенко вызвал к себе человека по фамилии Бородин, занимающего очень странную на сегодняшний день должность – госсекретарь союзного государ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 14.08.2010 |

Дэвид Дж. КРЭМЕР и Дэймон УИЛСОН, «The American Interest» Лукашенко ощутил давление со всех сторон - санкции с Запада, и близкое дыхание большого медведя с Востока. Почти сразу после того, как Совет Безопасности ООН проголосовал в июне за новую резолюцию о санкциях в отношении Ирана, скептики засомневались, будут ли они иметь р...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 14.08.2010 |

Станислав МИНИН - обозреватель НГ-Интернет "Крестный Батька": история одного изнасилования Многие эксперты-политологи считают, что за двухсерийным фильмом про «крестного Батьку» стоят российские власти. Сам Лукашенко кивает на российских «супермиллиардеров». В общем, речь идет о кругах, принимающих пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 10.08.2010 |

Сильная и продолжительная жара в России может быть вызвана изменением температуры течения в Атлантике. Такое мнение высказывают в эти дни ряд западных климатологов, в частности британский специалист профессор Эндрю Уотсон, входящий в Межправительственную группу по изменению климата. Он отметил, что за значительным потеплением в про...

Новыя каментары

Колькасць прачытаных старонак з 1 снежня 2009 года :


Колькасць наведвальнікаў сайта :

mod_vvisit_counterСёння60
mod_vvisit_counterУчора239
mod_vvisit_counterНа гэтым тыдні1635
mod_vvisit_counterУ гэтым месяцы991