«Усходняе партнёрства»: калі форма не мае належнага зместу
16.07.2010 г.
Васіль ЯКАВЕНКА,пісьменнік
Еўропа спрабуе наладзіць
мірнае, вольнае і годнае для чалавека жыццё на сваім кантыненце, і гэта сёння
належыць прымаць за факт, які толькі блазан можа ігнараваць. Грэх было б і
беларусам не пакарыстацца такімі яскравымі варункамі еўрапейскай гуманнай
палітыкі. Дзеля спакою і далейшага цывілізаванага жыцця свайго народа.
Чытаю рэзалюцыю
канферэнцыі Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці: "Дарожная карта
"Усходняга партнёрства" для Беларусі". Канферэнцыя адбылася 5-6 ліпеня 2010
года ў Мінску. І перада мной гэты важны дакумент, хоць, калі шчыра, у ім ёсць і
істотны прагал. Мая думка... У самым канцы, пад тэкстам, пералічаны больш за
два дзесяткі грамадскіх арганізацый, ад Асамблеі прадэмакратычных НДА Беларусі
да незалежных прафсаюзаў і Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў.
Адно, пра што я тут жа пашкадаваў... Нацыянальны
форум абышоўся без дэмакратычных творчых аб'яднанняў, скажам, мастакоў,
пісьменнікаў, тэатральных дзеячаў, якія заўжды і былі носьбітамі нацыянальных
інтарэсаў. Таму для мяне застаўся
незразумелым крытэрый "гуртавання" як грамадзянскай супольнасці, так і
Нацыянальнага форуму для ўдзелу ў гэтай надзвычай важнай партнёрскай
канферэнцыі.
Будзем зыходзіць, аднак,
з таго, што падкрэсленыя мной знакавыя словы тут ужыты не дарэмна. А
калі так,
тады за падобнага роду форумамі павінна стаяць шырокае прадстаўніцтва,
якое
адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Афарбоўку такім форумам прыдаюць, як
правіла,
нацыянальная культура і мова, далей праз іх ужо выяўляюцца характар і
менталітэт народа.
Маючы акурат вось такую
арыентацыю, я прабег па тэксце Рэзалюцыі зверху ўніз. І, прызнаюся, быў
расчараваны.
Што значыць увогуле
Нацыянальны форум без творчай эліты?.. Пытанне да арганізатараў
канферэнцыі і
прадстаўнікоў Еўрасаюза.
Дарожная карта "Усходняга
партнёрства" складаецца з чатырох платформ, з асобнымі пунктамі і
падпунктамі.
Гэта "Дэмакратыя, правы
чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць".
Гэта "Эканамічная
інтэграцыя і збліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС".
Гэта "Навакольнае
асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека".
Гэта "Кантакты паміж
людзьмі".
Не знайшоў я ў тэматыцы
Нацыянальнага форуму асобнага раздзела, дакладней, платформы, у якой бы
распрацоўваліся і асвятляліся духоўнае жыццё народа, нацыянальная
культура і
мова. Тым часам не аднаго ж мяне хвалююць пытанні этнацыду, захавання і
развіцця беларускай мовы як асновы не толькі роднай нацыянальнай
культуры, але
і суверэнітэту краіны.
А быў жа перад гэтай
канферэнцыяй нібыта і добры знак. Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў
Беларусі
спадар Жан-Эрык Хольцапфель, выступаючы 24 мая 2010 года на свяце
славянскага
пісьменства ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску, заклікаў
беларусаў не
забывацца на родную мову. Ён зазначыў, што Еўрасаюз песціць і шануе сваю
культурную
разнастайнасць і мовы, заахвочвае іх вывучаць, садзейнічае моўнай
разнастайнасці і таму добра разумее клопаты беларусаў у гэтай сферы.
Былі і іншыя спрыяльныя
акалічнасці. Грамадзянская
ініцыятыва "Інстытут нацыянальнай памяці", напрыклад, пры падтрымцы
Таварыства
беларускай мовы імя Ф.Скарыны паспяхова правяла ў 2009 годзе акцыю за
адраджэнне беларускай мовы. Пра
вынікі напісана ў артыкуле "Каму замінае беларуская мова" ("Народная
Воля" за
18 і 21 мая 2010 г.). Самае істотнае, што ў гэтай акцыі нам удалося
знайсці
падтрымку ў эшалонах улады і прадэманстраваць сапраўды шырокі
нацыянальны
клопат пра родную мову. Практычна на нашым баку аказаліся Нацыянальная
акадэмія
навук, шэраг міністэрстваў і аблвыканкамаў, заканадаўчыя ўладныя
структуры... Усё
гэта выразна акрэслена ў вышэй названым артыкуле. Прадэманстраваны
вопыт, як
можна знаходзіць кантакты і працаваць на агульны клопат разам з
прадстаўнікамі
афіцыйных структур.
На жаль, усё гэта не
знайшло ўвагі, разумення, падтрымкі на канферэнцыі Нацыянальнага форуму і
не
трапіла ў "Дарожную карту "Усходняга партнёрства" для Беларусі". Чаму
так
атрымалася? У канферэнцыі ж, між іншым, бралі ўдзел Таварыства
беларускай мовы
і Рэспубліканскае таварыства беларускай школы, Праваабарончы цэнтр
"Вясна" і
Міжнародная хельсінкская асацыяцыя па правах чалавека, ды і ці толькі
яны. Чый
гэта стратэгічны, асмелюся зазначыць, пралік? Чыя загана?..
Мне здаецца, што ў
арганізатараў і апекуноў ліпеньскай канферэнцыі "Усходняга партнёрства" ў
Мінску ёсць час, каб да Форуму грамадзянскай супольнасці ў Берліне ў
кастрычніку гэтага года асэнсаваць гэтыя шчырыя заўвагі і пажаданні і
нейкім
чынам выправіць становішча. Перакананы, што гэта надасць яшчэ больш вагі
"Дарожнай карце "Усходняга партнёрства" для Беларусі".
Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі....
На долю нашего поколения выпало жить в исключительное время, время
принятия решений. По прогнозам ученых, у нас осталось всего лишь 10
лет, чтобы спасти наше будущее и предотвратить экологическую
катастрофу, вызванную истощением природных ресурсов и глобальным
изменением климата. Шутки кончились. Наша жизнь и жизнь наших детей в
опасно...
Сяргей ЗАКОННІКАЎ
У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць»
дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала
важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус
індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх
грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі.
У...
31 августа 2010 г. очередная акция в защиту 31-й статьи Конституции завершилась жестоким разгоном.
Как сообщает сайт Грани.Ру,
всего на Триумфальной площади Москвы собрались более тысячи человек. По
итогам акции в отделения милиции были доставлены более ста человек, в
том числе организаторы акции Эдуард Лимонов, Константин Косяки...
Текст: Глеб КЛИМЕНТЬЕВ, Игорь БАХАРЕВ
Антиалкогольная кампания в России набирает обороты. После введения московскими властями запрета на ночную продажу крепких напитков главный санитарный врач страны Геннадий Онищенко предложил полностью запретить рекламу алкоголя, в том числе пива. Но вряд ли это отвадит россиян от пьянства, возражают эксперты.
...
Сяргей ДУБАВЕЦ
Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І
калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра
тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца "ўгнаць паравоз у
Штаты", усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не
зьдзівіла, калі б заўтра паведам...
Анна КРУЧЁНЫХ
«Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их
какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и
готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь
в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на
что, уж очень заманчиво звучало для ...
"Россия больше не может позволить себе
бездействие в вопросе климата" - под таким заголовком Financial Times
разместила статью профессора Лондонской школы экономики Энтони Гидденса.
Профессор Гидденс очень надеется, что после
рекордной жары и невиданных пожаров нынешнего лета правительство России
"начнет воспринимать изменение...
Почему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская.
— Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете?
...
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04
15 жніўня
ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж
войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад
кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд
над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Пол...
Светлана
КАЛИНКИНА 27 жніўня 2010 г.
Что
сейчас творится в голове белорусского президента, что он планирует, что
задумал?.. Сотни прогнозов написаны белорусскими, российскими, западными
политологами, аналитиками, журналистами на эту тему; много сделано
аргументированных раскладов, взвешенных предположений....
Москва не собирается признавать официальные
результаты президентских выборов. И даже поможет белорусской оппозиции
вывести людей на площадь. Акции протеста станут бессрочными,
столкновения оппозиционеров со спецназом — постоянными и жестокими, не
исключено кровопролитие.
Таков один из сценариев развития событий в ...
Отношения между президентом России и белорусским диктатором на саммите в Ереване трудно было назвать дружелюбными.
Президент РФ Дмитрий Медведев
в ходе саммита Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ)
в Ереване заявил о необходимости перемен в этой организации, для того
чтобы в ОДКБ «появились более эффективные институты,...
В Кремле уже достаточно хорошо убедились в мудрости высказывания «горбатого могила исправит».
За неделю до неформального саммита глав стран ОДКБ, который пройдет в Ереване 20-21 августа А.Лукашенко вызвал к себе человека по фамилии Бородин, занимающего очень странную на сегодняшний день должность – госсекретарь союзного государ...
Дэвид Дж. КРЭМЕР и Дэймон УИЛСОН, «The American Interest»
Лукашенко ощутил давление со всех сторон - санкции с Запада, и близкое дыхание большого медведя с Востока.
Почти сразу после того, как Совет Безопасности ООН
проголосовал в июне за новую резолюцию о санкциях в отношении Ирана,
скептики засомневались, будут ли они иметь р...
Станислав МИНИН - обозреватель НГ-Интернет
"Крестный Батька": история одного изнасилования
Многие эксперты-политологи считают, что за двухсерийным фильмом про
«крестного Батьку» стоят российские власти. Сам Лукашенко кивает на
российских «супермиллиардеров». В общем, речь идет о кругах, принимающих
пол...
Сильная и продолжительная жара в России может быть
вызвана изменением температуры течения в Атлантике. Такое мнение
высказывают в эти дни ряд западных климатологов, в частности британский
специалист профессор Эндрю Уотсон, входящий в Межправительственную
группу по изменению климата.
Он отметил, что за
значительным потеплением в про...