Мы – нацыя!
 
Брама сайта

“Славянскаму базару” бракуе беларускасьці PDF Друк E-mail
15.07.2010 г.
На фэстывалі «Славянскі базар» усяго адзін дзень традыцыйна завецца Днём Беларусі. І ўчора ён супаў з Днём моладзі, таму ўласна беларускіх імпрэзаў было няшмат. Хаця нацыянальны калярыт, якога бракуе «Славянскаму базару», быў бы вельмі дарэчы, лічаць жыхары і госьці Віцебску.

Уладзімер Мулявін ушанаваны на віцебскай «Алеі зорак»
Уладзімер Мулявін ушанаваны на віцебскай «Алеі зорак»

Учора на вечаровым канцэрце зорак беларускай эстрады міністру культуры Паўлу Латушку гледачы літаральна зладзілі авацыю пасьля слоў «Давайце шанаваць іншае, але любіць сваё».

Аднак пакуль гэта ў значнай ступені толькі словы. Канцэпцыя «Славянскага базару» збудаваная такім чынам, што тут найбольш усё-ткі «шануюць іншае».

Нават мэмарыяльная пліта на «Алеі зорак», прысьвечаная Ўладзімеру Мулявіну і славутаму ансамблю «Песьняры» мае надпіс па-расейску. Гэтаксама як і мармуровыя пліты ў гонар расейскіх дзеячаў мастацтва: Андрэя Пятрова, Аляксандры Пахмутавай, Алы Пугачовай і Валера Лявонцьева.

«У дзяцінстве Мулявін навучыў мяне беларускай песьні, у юнацтве — разумець, што я беларус, у сталасьці — маліцца за Беларусь», — цытавалі дзяржаўныя СМІ яшчэ адно выказваньне Паўла Латушкі. Недзяржаўныя выказвалі асьцярожны спадзеў, што беларускамоўны міністар культуры некалі ўсё ж парупіцца, каб культурніцкія імпрэзы абавязкова мелі выразны нацыянальны калярыт.

Тым болей што ён запатрабаваны. На двух пазаплянавых спэктаклях тэатру «Лялька», якія прайшлі ў мінулыя выходныя, быў поўны аншляг, распавядае загадчыца літаратурнай часткі тэатру, старшыня віцебскай філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Людміла Сіманёнак:

«Нашы спэктаклі „Воўк і раз, два, тры“ і „Брэмэнскія музыкі“ праходзілі ў поўных залях, прычым прыходзілі і замежныя госьці, у тым ліку і з Расеі. І яны, у прыватнасьці, пыталіся, чаму так мала беларускіх назваў на вуліцах і гэтак далей. Адразу відаць, што „Славянскаму базару“ бракуе беларускіх імпрэзаў, і беларускай афарбоўкі бракуе нават тым, хто прыехаў з Расеі. Бо складаецца такое ўражаньне, што „Славянскі базар“ — гэта нейкая выязная сэсія другарадных прадстаўнікоў расейскай эстрады».

Пра тое, што беларуская і беларускамоўная творчасьць на фэстывалі запатрабаваная, сьведчыць і тое, што зь вялікім посьпехам у Віцебску прайшоў выступ этна-гурту «Троіца».

«Трэба было праехаць 80 фэстываляў па ўсім сьвеце — ад Малайзіі да Партугаліі, каб — нарэшце — і на радзіме зрабіць такі канцэрт!» — расчулена прызнаўся кіраўнік Іван Кірчук.

Рэклямавалі «Троіцу» чамусьці па-расейску.
Рэклямавалі «Троіцу» чамусьці па-расейску.

Здавалася б, усе нацыянальныя адметнасьці і асаблівасьці разам можна было б знайсьці ў «Горадзе майстроў» — на кірмашы мастацкіх вырабаў. Аднак гэтую імпрэзу за апошнія гады растыражавалі настолькі, што ня толькі ў фэстывальным Віцебску, але й на любым фэсьце раённага маштабу побач з ганчарнымі ці разьбярскімі вырабамі беларускіх майстроў — і кітайскі «шырспажыў», і іншыя рэчы, які да народнай аўтэнтыкі дачыненьня ня маюць.

А паміж шэрагамі з таннай біжутэрыяй, пакаёвымі кветкамі і сродкамі для ачышчэньня арганізму ў «Горадзе майстроў» яшчэ й бясплатна раздавалі газэту саюзнай дзяржавы «Союзное вече».

Уваход — толькі праз мэталашукальнікі, адстаяўшы чаргу.
Уваход — толькі праз мэталашукальнікі, адстаяўшы чаргу.

Тавар у адным з шапікаў.
Тавар у адным з шапікаў.

Газэту саюзнай дзяржавы ў «Горадзе майстроў» раздаюць бясплатна.
Газэту саюзнай дзяржавы ў «Горадзе майстроў» раздаюць бясплатна.

Гандлюе Ўладзімер Азёма.
Гандлюе Ўладзімер Азёма.
 

Беларускую мову давялося пачуць у самым нечаканым месцы: ад гандляра аўдыёдыскамі Ўладзімера Азёмы. Ён прыяжджае ў фэстывальны Віцебск, як кажа сам, «з-пад Койданава», і прыяжджае ўжо не ўпершыню. Пра тое, наколькі «Славянскі базар» можна лічыць нацыянальным фэстывалем, спадар Уладзімер разважае так:

«Наколькі „Славянскі базар“ — гэта беларускае сьвята? Настолькі ж, як і ўсё наша жыцьцё. Тыя, хто цікавіцца, хочуць слухаць беларускую музыку, народную музыку. Вось „Троіца“ выступала… А ў нас тут прадаецца ўсё на любы густ: рок і расейскі, і беларускі, барды беларускія і расейскія, папулярная музыка расейская і наша. І людзі падыходзяць, і ім прыемна, што тут прадаецца таксама і беларускае, сваё».

Такім чынам, кажа спадар Уладзімер, засталося толькі скарыстаць запатрабаванасьць беларушчыны на «Славянскім базары», ладзіць болей канцэртаў ды іншых праектаў у нацыянальным духу. Бо гэтага на фэстывалі пакуль дужа нестае.

Радыё Свабода
Апошняе абнаўленне ( 15.07.2010 г. )

 

« Папяр.   Наст. »
Каментар

You must javascript enabled to use this form

Знатный базар был, запоминающийся
[astrologyja.ru]

Напісаў Tiam,
Дата 07/16/2010 Час 09:19

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта | 05.12.2007 |

Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі....

НОВАЕ НА САЙЦЕ:

ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 03.09.2010 |

На долю нашего поколения выпало жить в исключительное время, время принятия решений. По прогнозам ученых, у нас осталось всего лишь 10 лет, чтобы спасти наше будущее и предотвратить экологическую катастрофу, вызванную истощением природных ресурсов и глобальным изменением климата. Шутки кончились. Наша жизнь и жизнь наших детей в опасно...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 03.09.2010 |

Сяргей ЗАКОННІКАЎ У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць» дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі. У...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

31 августа 2010 г. очередная акция в защиту 31-й статьи Конституции завершилась жестоким разгоном.   Как сообщает сайт Грани.Ру, всего на Триумфальной площади Москвы собрались более тысячи человек. По итогам акции в отделения милиции были доставлены более ста человек, в том числе организаторы акции Эдуард Лимонов, Константин Косяки...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

Текст: Глеб КЛИМЕНТЬЕВ, Игорь БАХАРЕВ Антиалкогольная кампания в России набирает обороты. После введения московскими властями запрета на ночную продажу крепких напитков главный санитарный врач страны Геннадий Онищенко предложил полностью запретить рекламу алкоголя, в том числе пива. Но вряд ли это отвадит россиян от пьянства, возражают эксперты. ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Пытанне рубам | 31.08.2010 |

Сяргей ДУБАВЕЦ Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца "ўгнаць паравоз у Штаты", усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі б заўтра паведам...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Анна КРУЧЁНЫХ «Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на что, уж очень заманчиво звучало для ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 30.08.2010 |

"Россия больше не может позволить себе бездействие в вопросе климата" - под таким заголовком Financial Times разместила статью профессора Лондонской школы экономики Энтони Гидденса. Профессор Гидденс очень надеется, что после рекордной жары и невиданных пожаров нынешнего лета правительство России "начнет воспринимать изменение...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Почему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская. — Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете? ...
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў | 30.08.2010 |

Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04  15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 30.08.2010 |

Светлана КАЛИНКИНА     27 жніўня 2010 г.   Что сейчас творится в голове белорусского президента, что он планирует, что задумал?.. Сотни прогнозов написаны белорусскими, российскими, западными политологами, аналитиками, журналистами на эту тему; много сделано аргументированных раскладов, взвешенных предположений....
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 30.08.2010 |

Москва не собирается признавать официальные результаты президентских выборов. И даже поможет белорусской оппозиции вывести людей на площадь. Акции протеста станут бессрочными, столкновения оппозиционеров со спецназом — постоянными и жестокими, не исключено кровопролитие.   Таков один из сценариев развития событий в ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 23.08.2010 |

Отношения между президентом России и белорусским диктатором на саммите в Ереване трудно было назвать дружелюбными. Президент РФ Дмитрий Медведев в ходе саммита Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ) в Ереване заявил о необходимости перемен в этой организации, для того чтобы в ОДКБ «появились более эффективные институты,...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 15.08.2010 |

В Кремле уже достаточно хорошо убедились в мудрости высказывания «горбатого могила исправит». За неделю до неформального саммита глав стран ОДКБ, который пройдет в Ереване 20-21 августа А.Лукашенко вызвал к себе человека по фамилии Бородин, занимающего очень странную на сегодняшний день должность – госсекретарь союзного государ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 14.08.2010 |

Дэвид Дж. КРЭМЕР и Дэймон УИЛСОН, «The American Interest» Лукашенко ощутил давление со всех сторон - санкции с Запада, и близкое дыхание большого медведя с Востока. Почти сразу после того, как Совет Безопасности ООН проголосовал в июне за новую резолюцию о санкциях в отношении Ирана, скептики засомневались, будут ли они иметь р...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 14.08.2010 |

Станислав МИНИН - обозреватель НГ-Интернет "Крестный Батька": история одного изнасилования Многие эксперты-политологи считают, что за двухсерийным фильмом про «крестного Батьку» стоят российские власти. Сам Лукашенко кивает на российских «супермиллиардеров». В общем, речь идет о кругах, принимающих пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 10.08.2010 |

Сильная и продолжительная жара в России может быть вызвана изменением температуры течения в Атлантике. Такое мнение высказывают в эти дни ряд западных климатологов, в частности британский специалист профессор Эндрю Уотсон, входящий в Межправительственную группу по изменению климата. Он отметил, что за значительным потеплением в про...

Новыя каментары

Колькасць прачытаных старонак з 1 снежня 2009 года :


Колькасць наведвальнікаў сайта :

mod_vvisit_counterСёння67
mod_vvisit_counterУчора239
mod_vvisit_counterНа гэтым тыдні1642
mod_vvisit_counterУ гэтым месяцы998