Мы – нацыя!
 
Брама сайта

Сяргей Законнікаў : "Няма ўгамону" PDF Друк E-mail
17.02.2010 г.
Сяргей ЗаконнікаўСяргей ЗАКОННІКАЎ
Свободные новости плюс.
Літаратурнае поле ў Беларусі ўлада зрабіла арэнай барацьбы з «мяцежным» Саюзам беларускіх пісьменнікаў, сяброў якога не пускаюць у дзяржаўныя выдавецтвы, на тэлебачанне і радыё, пазбаўляюць сустрэч з чытачамі. А з другога боку, створаны цяплічныя ўмовы амбіцыйным, але паслужлівым шчаўкунам. Таму ўспамінаецца пытанне неўміручага Янкі Купалы: «Чаго вам хочацца, панове?»

Чыноўнікі наступаюць на «старыя граблі». Зноў «блюстители дум» хочуць задушыць «властителей дум». Улада прысабечыла маёмасць незалежных пісьменнікаў — Дом літаратара, будынак паліклінікі. Знішчыла самастойныя рэдакцыі літаратурна-мастацкіх часопісаў, газеты «Літаратура і мастацтва». Загнала ў ліквідацыю, з якой самі чыноўнікі не могуць выйсці, Літаратурны фонд. Выставіла на продаж Дом творчасці «Іслач». Стварыла ў 2006 годзе альтэрнатыўны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Забяспечыла «літначальнікаў» кабінетамі, зарплатамі, выпускам кніг. Здаецца, што яшчэ трэба. Пара супакоіцца.

Але вертыкальшчыкам і іхнім пратэжэ няма ўгамону…

Калісьці былы кіраўнік галоўнай спецслужбы публічна заявіў пра тое, што апазіцыі ў Беларусі няма, а ёсць 2000 «деструктивных элементов», якія знаходзяцца на ўліку і ў любы момант лёгка нейтралізуюцца. Пакінем злавеснае, самаўпэўненае сцвярджэнне на сумленні чыноўніка. Але ў тым выпадку меўся канкрэтны службовец, з якім самім або з яго падначаленымі можна было весці гаворку зацікаўленым асобам.

Цяпер жа ярлык дэструктывізму навесілі ўсёй творчай арганізацыі, а самі абвінаваўцы схаваліся. Блукае сакрэтная папера, якую чыноўнікі не даюць непасрэдным выканаўцам загадаў у рукі, дзе афіцыйна зарэгістраванае Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» называецца «деструктивной организацией», дзе сцвярджаецца, што знаходжанне ў ім «несовместимо с работой в государственных учреждениях».

Пад «зачыстку» трапілі каля 80 пісьменнікаў. Разборка вядзецца з кожным персанальна. Працадаўца ультыматыўна прапануе напісаць заяву аб выхадзе з СБП. У выпадку адмовы чалавека звольняць з пасады. А як, напрыклад, паэтэса Р., што адна гадуе двух малых, зможа пракарміць, апрануць і абуць іх, аплаціць камунальныя паслугі, калі страціць нялёгка знойдзеную працу? Вось вам, шаноўныя еўрапейскія чыноўнікі, прыклад «лібералізацыі» і «дэмакратызацыі» па-беларуску!

Спачуваю калегам, якіх загналі ў кут. Маё прозвішча чыноўнікі ўнеслі ў «чорны спіс», забаранілі друкавацца, што засведчана нават у рэзалюцыі Еўрапейскага парламента. Затым звольнілі з пасады галоўнага рэдактара часопіса. Многія апаненты займаліся паклёпамі на мяне, але ўсе плюхнуліся з імі ў лужыну. На працягу чатырох гадоў я так і не змог працаўладкавацца, не меў ні зарплаты, ні пенсіі, а таму ўладны гвалт ведаю добра…

Дыктатар Сталін раіў наркому ўнутраных спраў СССР Мікалаю Яжову: «Надо действовать так, чтоб в каждом зрело сознание вины — какой именно, в свое время легко будет сформулировать». Галоўны выканаўца масавых рэпрэсій злоўжываў алкаголем, падазрона адносіўся да інтэлігенцыі, але часам было ўражанне, што гэта памяркоўная асоба. У 1936 годзе ён, не ў прыклад сённяшнім чынушам, сказаў, што нельга пры выключэнні чалавека з партыі аўтаматычна звальняць яго з працы і пазбаўляць жылля.

Цяперашняга езуіцтва не было нават пры Сталіне. Тады «тройкі», «ваенныя калегіі» выносілі прысуд — «дзеля вялікай ідэі» — на аснове хлуслівых, але ўсё ж дакументальна аформленых абвінавачванняў.

Безумоўна, сёння «чорныя вораны» па начных вуліцах не курсіруюць, але «чорныя спісы» складаюцца.

На праблему можна глянуць і з іншага боку. Цыркуляр, спушчаны зверху, ёсць, але ён сакрэтны. Канкрэтнага аўтара, у якога можна было б высветліць, чым правініліся літаратары, няма. Значыць, людзей пазбаўляе працы, сродкаў для існавання сама дзяржава, з якой трэба зводзіць рахункі. Таму валтузня па звальненні літаратараў не што іншае, як правакацыя чыноўнікаў супраць дзяржавы.

Для тых, хто складае і візіруе «чорныя спісы», рассылае подлыя цыркуляры або спадцішка камандуе па тэлефоне, для паслугачоў-выканаўцаў на месцах, а таксама для сумленных грамадзян краіны падаю вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 36): «Каждый имеет право на свободу объединений», а таксама з Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (артыкул 194): «Воспрепятствование законной деятельности общественных объединений либо вмешательство в их законную деятельность, повлекшие существенное нарушение их прав и законных интересов, — наказываются штрафом, или лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью, или исправительными работами на срок до двух лет». Цытую па-руску, бо дакументаў на роднай мове ў кнігарнях і бібліятэках не адшукаць днём з агнём, што таксама з’яўляецца ўладнай дыскрымінацыяй беларусаў.

За плячыма Саюза беларускіх пісьменнікаў стаіць вялікая гісторыя, больш як 75 гадоў творчай дзейнасці. У яго ўваходзяць літаратары, чые творы вядомы не толькі суайчыннікам, але і пастаянна перакладаюцца, выдаюцца за межамі краіны. Ён з’яўляецца паўнапраўным суб’ектам дзяржаўнага і грамадскага жыцця, які дзейнічае згодна існуючага заканадаўства.

Незалежныя беларускія пісьменнікі пакідаюць за сабой законнае права на правядзенне пратэстнага пікету супраць уладнага гвалту ў цэнтры Мінска, на зварот па дапамогу да міжнародных пісьменніцкіх арганізацый, сябрам якіх СБП з’яўляецца…

Прад чалавекам праз усё жыццё паўстае праблема маральнага выбару. Але пастаянна змагацца з цемрашаламі, быць «кругласутачна» героем цяжка і нават камічна. Аднак беларускае ноўхаў, мясцовы «парадак» змушае людзей якраз да гэтага.

Аўтарытарная ўлада вядзе «зачыстку» і тых, хто не крытыкуе, а проста асмельваецца запярэчыць. А пачыналася з палітыкаў. Але грамадства не абурылася знікненнем, загадкавай смерцю вядомых дзеячаў краіны. Спрацавала завядзёнка: мяне не чапаюць, ну і добра.

А ўлада тым часам узялася за дырэктарскі корпус, за пісьменнікаў, за прадпрымальнікаў. Цяпер чарга дайшла да настаўнікаў, якія з’яўляюцца сябрамі палітычных партый. Чыноўнікі дзеляць беларусаў на «сваіх» і «чужых», яны баяцца яднання народа. Але ганебнымі паводзінамі самі правакуюць людзей на згуртаванне ў барацьбе з несправядлівасцю.

Працэс выспявання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі замаруджаны, але ўсё ж ідзе. Нам трэба заўсёды помніць словы пісьменніка-гуманіста Льва Талстога: «Раз дурные люди, объединившись, составляют силу, то все честные люди должны только сделать то же самое. Ведь как просто…»

Ад рэдакцыі: Кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

Апошняе абнаўленне ( 10.04.2010 г. )

 

« Папяр.   Наст. »
Каментар

You must javascript enabled to use this form

вы уродцы не выпендривайтесь белорусский народ вам чужд зато доллары не пахнут.

Напісаў перец,
Дата 03/18/2010 Час 23:26

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта | 05.12.2007 |

Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі....

НОВАЕ НА САЙЦЕ:

КНІГІ | Нятленнае | 10.09.2010 |

От издателя Это необычная книга. Художественная по форме — она не содержит вымысла. Выстраивая уникальную цепь из конкретных фактов новейшей белорусской истории, свидетельских показаний, психологических сцен, автор открывает скрытую от людей теневую сторону белорусского режима. Автор не ставит вопросов, не дает ответов. Он прос...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 10.09.2010 |

Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з дзеячамі культуры краіны па пытанні развіцця кінематаграфіі, перадае БЕЛТА.   Прэзідэнт адзначыў, што апошнія гады для беларускага кінематографа дзяржава зрабіла нямала. "Па майму даручэнню Адміністрацыя Прэзідэнта падключылася да дапрацоўкі Канцэпцыі развіцця кінематагр...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 08.09.2010 |

Сталі вядомыя вынікі апошняга перапісу. Доля беларусаў вырасла да 84%, але толькі 23% жыхароў краіны размаўляе ў хаце па-беларуску.   ...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 08.09.2010 |

Эрнест ЯЛУГIН, Віктар ХУРСІК, пiсьменнiкi; Алесь ДАНIЛЬЧЫК, член Прэзiдыума Мiжнароднага лiтаратурнага фонду, у 2007-2008 гг. дырэктар Беллiтфонду Так, у свой час яны, беларускія пісьменнікі, былі мільянерамі. У цэнтры сталіцы — Дом літаратара, свая паліклініка, на Іслачы — цудоўная база адпачынку і творчасці. Беллітфонд з веліза...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 03.09.2010 |

На долю нашего поколения выпало жить в исключительное время, время принятия решений. По прогнозам ученых, у нас осталось всего лишь 10 лет, чтобы спасти наше будущее и предотвратить экологическую катастрофу, вызванную истощением природных ресурсов и глобальным изменением климата. Шутки кончились. Наша жизнь и жизнь наших детей в опасно...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 03.09.2010 |

Сяргей ЗАКОННІКАЎ У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць» дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі. У...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

31 августа 2010 г. очередная акция в защиту 31-й статьи Конституции завершилась жестоким разгоном.   Как сообщает сайт Грани.Ру, всего на Триумфальной площади Москвы собрались более тысячи человек. По итогам акции в отделения милиции были доставлены более ста человек, в том числе организаторы акции Эдуард Лимонов, Константин Косяки...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

Текст: Глеб КЛИМЕНТЬЕВ, Игорь БАХАРЕВ Антиалкогольная кампания в России набирает обороты. После введения московскими властями запрета на ночную продажу крепких напитков главный санитарный врач страны Геннадий Онищенко предложил полностью запретить рекламу алкоголя, в том числе пива. Но вряд ли это отвадит россиян от пьянства, возражают эксперты. ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Пытанне рубам | 31.08.2010 |

Сяргей ДУБАВЕЦ Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца "ўгнаць паравоз у Штаты", усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі б заўтра паведам...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Анна КРУЧЁНЫХ «Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на что, уж очень заманчиво звучало для ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 30.08.2010 |

"Россия больше не может позволить себе бездействие в вопросе климата" - под таким заголовком Financial Times разместила статью профессора Лондонской школы экономики Энтони Гидденса. Профессор Гидденс очень надеется, что после рекордной жары и невиданных пожаров нынешнего лета правительство России "начнет воспринимать изменение...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Почему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская. — Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете? ...
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў | 30.08.2010 |

Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04  15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 30.08.2010 |

Светлана КАЛИНКИНА     27 жніўня 2010 г.   Что сейчас творится в голове белорусского президента, что он планирует, что задумал?.. Сотни прогнозов написаны белорусскими, российскими, западными политологами, аналитиками, журналистами на эту тему; много сделано аргументированных раскладов, взвешенных предположений....
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 30.08.2010 |

Москва не собирается признавать официальные результаты президентских выборов. И даже поможет белорусской оппозиции вывести людей на площадь. Акции протеста станут бессрочными, столкновения оппозиционеров со спецназом — постоянными и жестокими, не исключено кровопролитие.   Таков один из сценариев развития событий в ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 23.08.2010 |

Отношения между президентом России и белорусским диктатором на саммите в Ереване трудно было назвать дружелюбными. Президент РФ Дмитрий Медведев в ходе саммита Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ) в Ереване заявил о необходимости перемен в этой организации, для того чтобы в ОДКБ «появились более эффективные институты,...

Новыя каментары

Колькасць прачытаных старонак з 1 снежня 2009 года :


Колькасць наведвальнікаў сайта :

mod_vvisit_counterСёння35
mod_vvisit_counterУчора155
mod_vvisit_counterНа гэтым тыдні622
mod_vvisit_counterУ гэтым месяцы1808