Мы – нацыя!
 
Брама сайта

Леанід Дайнека. Вершы PDF Друк E-mail
10.02.2010 г.

З жонкай Зінаідай у новай кватэрыІндаеўрапейцы

Жыццё пячэ, як перац.
Кусае,як змяя.
Я - індаеўрапеец.
Стань такім, як я.

Расою даль іскрыцца.
Раса блішчыць, як сталь.
На грозных калясніцах
Імчым-імчым удаль.

Грамчэй спяваюць трубы.
Згараюць дзень і век.
І шэпчуць нашы губы
Пра Край Блакітных Рэк.

Там з белых хмар палацы.
У птушках лес і луг.
Сабе там знойдуць працу
Гарачы серп і плуг.

Не стане зерне прахам,
А дасць жыцця агонь.
Вось чаму - на Захад
Бяжыць нястомны конь.

Ды смажыць сонца раны.
Сцвярдзеў на камень хлеб.
Гугнявяць нам шаманы:
" Назад вяртайма... Ў Стэп.

Бо толькі ў стэпе сіла.
І там найлепшы дом,
Дзе дзікая кабыла
Напоіць малаком,

Дзе бэкаюць авечкі,
Ёсць мяса, ёсць кажух.
Навошта гэты вечны
І небяспечны рух?"

Але не звернем сёння.
Не звернем і вавек!
Імчацца нашы коні
У Край Блакітных Рэк.

Нам промні сонца - сцены.
Нам бацька - майскі гром.
Мы гэты край свяшчэнны
Еўропай назавём.

 

Беларусь, ты не забыта...

Беларусь, ты не забыта.
У душы, як Божы знак:
Хата... Канюшына... Жыта...
Бульба... Бусел... Шпак...
Мроя... Хлопец закаханы...
Цемра... Шлях дамоў...
Беларусь, ты збудавана
З беларускіх слоў!

 

Туман майго дзяцінства быў бялейшы...

Туман майго дзяцінства быў бялейшы.
Ён плыў над лугам, нібы з Марса карабель.
Агонь майго дзяцінства быў ярчэйшы.
Ён свеціць мне праз тысячу зямель.

Паміж хлусні, праклёнаў і авацый,
Праз ветру гул, што шыбу б'е ў акне,
Я чую з неба вечны голас маці -
Яна і сёння верыць у мяне..

Дождж бясконцы, дождж бяссонны...

Дождж бясконцы, дождж бяссонны,
Ты над Мінскам праплываеш,
Мармуровыя калоны
У Афінах абмываеш.

Зацягнуў над Рымам неба
Шчыльна так, што знікла сонца.
Як твой голас чуць мне трэба,
Дождж бясконцы!

А былі ж, здаецца ўчора,
Маладыя парыванні.
Хвалямі грымела мора
І спявала аб каханні.

Зыркай сонечнай каронай
Юная душа палала,
Трапятліва і натхнёна
Наша плоць трыумфавала.

Сцежак зорных пілігрымы,
Мы кахалі, мы грашылі,
Зліўшыся ў адно плылі мы
Да вяршыні, да вяршыні...

І ў найсветлым вечным храме,
Дзе жыве дыханне Бога,
Уставала перад намі
Маці Усяго Жывога.

Быў агонь, святы і прагны.
У вачах было па промню.
Быў вулкан... Свячэнне магмы...
Што было далей? Не помню.

Стомленых аўтамабіляў
За акном лапочуць шыны.
Мы Ліхтар Святла разбілі...
Я спускаюся з вяршыні.

Хто я? Што я? Можа, вецер?
Можа, ліст з дубовай кроны?
І шуміць на цэлым свеце
Дождж бясконцы, дождж бяссонны.

 

Паедзем дамоў на Пятра...

Уладзіміру Крываносу

Паедзем дамоў на Пятра,
У Змітраўцы будзе кірмаш.
Вясёлая ззяе зара.
Цягнік не спазняецца наш.

О, гэты жаданы Пятрок!
Дзьмі ў чарку і рэж каўбасу.
Апаў ужо, кажуць, лісток,
А лета шчыруе ваўсю.

Ад шчасця звініць галава.
Шыбуем мы лесам старым.
А недзе на ўсходзе - Масква,
На захадзе - Лондан і Рым.

Рвануў бы, здаецца, ў галоп,
Ляцеў бы над светлай зямлёй.
У цэнтры Азій, Еўроп
Ёсць Змітраўка наша з табой.

Не трэба любові вучыць,
Бо ведаюць Ольса і Друць -
Тут цёплая мова гучыць,
Тут добрыя людзі жывуць.

Вачамі бяссонных акон
Тут вечнасць глядзіць (не міргне!),
Тут кажуць: "Дзень добры, Лявон".
Іду я, і радасна мне,

Што ў пляшцы - гарэлкі глыток,
Што сонца вісіць над вярбой,
Што заўтра наступіць Пятрок,
Што мы беларусы з табой.

 

Туга і жах - глядзець на снег...

Туга і жах - глядзець на снег
І ведаць жылкай кожнай:
"Калі быў Першы чалавек,
Дык будзе і Апошні".
Што ўспомніць ён у грозны міг
Паміж прастораў нежывых?
Што скажа мёртвым гарадам
Антыадам?

http://www.daineka.by/be/
Апошняе абнаўленне ( 20.02.2010 г. )

 

« Папяр.   Наст. »
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта | 05.12.2007 |

Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі....

НОВАЕ НА САЙЦЕ:

КНІГІ | Нятленнае | 10.09.2010 |

От издателя Это необычная книга. Художественная по форме — она не содержит вымысла. Выстраивая уникальную цепь из конкретных фактов новейшей белорусской истории, свидетельских показаний, психологических сцен, автор открывает скрытую от людей теневую сторону белорусского режима. Автор не ставит вопросов, не дает ответов. Он прос...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 10.09.2010 |

Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з дзеячамі культуры краіны па пытанні развіцця кінематаграфіі, перадае БЕЛТА.   Прэзідэнт адзначыў, што апошнія гады для беларускага кінематографа дзяржава зрабіла нямала. "Па майму даручэнню Адміністрацыя Прэзідэнта падключылася да дапрацоўкі Канцэпцыі развіцця кінематагр...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 08.09.2010 |

Сталі вядомыя вынікі апошняга перапісу. Доля беларусаў вырасла да 84%, але толькі 23% жыхароў краіны размаўляе ў хаце па-беларуску.   ...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 08.09.2010 |

Эрнест ЯЛУГIН, Віктар ХУРСІК, пiсьменнiкi; Алесь ДАНIЛЬЧЫК, член Прэзiдыума Мiжнароднага лiтаратурнага фонду, у 2007-2008 гг. дырэктар Беллiтфонду Так, у свой час яны, беларускія пісьменнікі, былі мільянерамі. У цэнтры сталіцы — Дом літаратара, свая паліклініка, на Іслачы — цудоўная база адпачынку і творчасці. Беллітфонд з веліза...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 03.09.2010 |

На долю нашего поколения выпало жить в исключительное время, время принятия решений. По прогнозам ученых, у нас осталось всего лишь 10 лет, чтобы спасти наше будущее и предотвратить экологическую катастрофу, вызванную истощением природных ресурсов и глобальным изменением климата. Шутки кончились. Наша жизнь и жизнь наших детей в опасно...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 03.09.2010 |

Сяргей ЗАКОННІКАЎ У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць» дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі. У...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

31 августа 2010 г. очередная акция в защиту 31-й статьи Конституции завершилась жестоким разгоном.   Как сообщает сайт Грани.Ру, всего на Триумфальной площади Москвы собрались более тысячи человек. По итогам акции в отделения милиции были доставлены более ста человек, в том числе организаторы акции Эдуард Лимонов, Константин Косяки...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

Текст: Глеб КЛИМЕНТЬЕВ, Игорь БАХАРЕВ Антиалкогольная кампания в России набирает обороты. После введения московскими властями запрета на ночную продажу крепких напитков главный санитарный врач страны Геннадий Онищенко предложил полностью запретить рекламу алкоголя, в том числе пива. Но вряд ли это отвадит россиян от пьянства, возражают эксперты. ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Пытанне рубам | 31.08.2010 |

Сяргей ДУБАВЕЦ Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца "ўгнаць паравоз у Штаты", усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі б заўтра паведам...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Анна КРУЧЁНЫХ «Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на что, уж очень заманчиво звучало для ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 30.08.2010 |

"Россия больше не может позволить себе бездействие в вопросе климата" - под таким заголовком Financial Times разместила статью профессора Лондонской школы экономики Энтони Гидденса. Профессор Гидденс очень надеется, что после рекордной жары и невиданных пожаров нынешнего лета правительство России "начнет воспринимать изменение...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Почему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская. — Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете? ...
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў | 30.08.2010 |

Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04  15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 30.08.2010 |

Светлана КАЛИНКИНА     27 жніўня 2010 г.   Что сейчас творится в голове белорусского президента, что он планирует, что задумал?.. Сотни прогнозов написаны белорусскими, российскими, западными политологами, аналитиками, журналистами на эту тему; много сделано аргументированных раскладов, взвешенных предположений....
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 30.08.2010 |

Москва не собирается признавать официальные результаты президентских выборов. И даже поможет белорусской оппозиции вывести людей на площадь. Акции протеста станут бессрочными, столкновения оппозиционеров со спецназом — постоянными и жестокими, не исключено кровопролитие.   Таков один из сценариев развития событий в ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 23.08.2010 |

Отношения между президентом России и белорусским диктатором на саммите в Ереване трудно было назвать дружелюбными. Президент РФ Дмитрий Медведев в ходе саммита Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ) в Ереване заявил о необходимости перемен в этой организации, для того чтобы в ОДКБ «появились более эффективные институты,...

Новыя каментары

Колькасць прачытаных старонак з 1 снежня 2009 года :


Колькасць наведвальнікаў сайта :

mod_vvisit_counterСёння45
mod_vvisit_counterУчора155
mod_vvisit_counterНа гэтым тыдні632
mod_vvisit_counterУ гэтым месяцы1818