Мы – нацыя!
 
Брама сайта

Мой уласны нацыяналізм PDF Друк E-mail
19.05.2009 г.

ImageМой бацька - беларус з Барысава. У свае 18 гадоў (у 1918 годзе) апынуўся ў Сібіры. Там ажаніўся з мамай-расіянкай. Там у Чыце нарадзілі чацвёра дзяцей, у тым ліку й мяне. Да адзінаццаці гадоў мяне атачала мова толькі расейская. У 1946 годзе, калі мне споўнілася 11, бацька перавёз сямью на Радзіму - ў Беларусь. Сам ён, на жаль, не быў гатовы перадаць дзецям хараство й неабходнасць вывучэння роднае мовы. Ад яго ў памяці засталіся толькі акцэнтныя па вымаўленні словы "табурэтка" ды "трапка" (нават не "ануча"). Добра памятаю, як я, напампаваны расейшчынай, доўгі час не прымаў беларускую мову. Атачэнне, у якім апынуўся, было скрозь насычана амаль не агідлівым стаўленнем да беларускага. А сваё ж успрыманне маладога, ня ведаючага ні гісторыі, ні мовы чалавека, нібыта адпавядала таму стаўленню. Нічога дзіўнага: несвядомы ў новым атачэнні 11-гадовы расіянін, ды калі яшчэ гвалтуюць звонку, найлягчэй паддаецца парадзігме: "Беларушчына - гэта сапсаваная, вясковая руская мова! А ўсё сапсаванае - гэта ж кепска!" У школе мову трэба было вучыць, вось і вучыў. Скончыў у 1953 годзе з медалём. Паехаў вучыцца ў Ленінград.

Са сваіх на сёння 70 гадоў 50 пражыў у Беларусі. Да 1991 года не меў матывацыі, каб дакладна зразумець праўду пра сваю існую Радзіму. Праз усё жыцце, колькі сябе памятаю, слухаў радыё "Свабода" па-расейску. У годзе тэктанічнага дзяржаўнага разлому, 1991-ым, гэта прывяло да пошуку аднадумцаў, я іх знайшоў у БНФ. І тут пачалі спаўзаць з вачэй шоры, даведаўся, дапяў сваёй праўдзівай гісторыі, моцна ўразіла колькасьць ды вышыня нашых гістарычных асобаў, высокаадметны стан культуры Беларусі. Але ж галоўнае яшчэ было наперадзе. Бо на пытанне "Што значыць для адраджэння мова?" - неяк меркавалася, што будаваць дэмакратыю можна і па-расейску. Нават уласны збор кніг, якія вабілі й сагравалі сэрца, з аўтографамі (Быкаў, Адамовіч, Гілевіч, Арлоў, Майсеня, Сёмуха, Баршчэўскі, Акудовіч) і без аўтографаў (Чаропка, Тарасаў, Севярынец, Караткевіч, Купала, Колас, Міцкевіч і шмат іншых) - не даў самага патрэбнага адказу на гэтае пытанне.

У "Народнай волі" за 1 лістапада 2005 года прачытаў артыкул Сяргея Дубаўца "13 памылак, якія робяць заходнія радыё- і тэлетранслятары пры выбары мовы вяшчання на Беларусь". І вось тут, дзякуй Сяргею Дубаўцу, грымнула і асьвятлілася! Ягоныя словы: "калі па расейску - дык гэта для ўсіх і ні для каго" для мяне былі завяршэннем працэса майго ўласнага прасвятлення. І сапраўды: калі да цябе звяртаюцца па-беларуску, тады зварот родны, цёплы, свой. Калі ж звернуцца па-расейску, дык гэта могуць гаварыць і татарын, грузін, рускі, таджык, армянін, узбек, бурат, украінец - ўсе "савецкія людзі". Дык у іх сваё жыццё, у тым ліку і нацыянальнае. Па-расейску - гэта голая інфармацыя. Хочаш бяры, хочаш прапускай. Яна плоская, не нясе ў сабе цяпла свойскасці. Тут адразу не ўчуеш, што гаворыць нехта блізкі, для каго яго ўласныя клопаты вельмі блізкія й табе.

Прайшоўшы увесь гэты шлях сапраўднага абеларушчвання, зразумеў, што самім беларусам, якія тут жывуць заўсёды, якія з калыскі запраграмаваны на менавіта мову беларускую, каб аб'яднацца да пабудовы шчаслівага ўласнага жыцця, як паветра патрэбна родная мова. Дзеля іх і для іх, і гэта настолькі ясна, што прышэльцу накшталт мяне яны нават і не маглі гэта так поўна і пераканаўча артыкуляваць. Сваю падзяку Сярожы Дубаўцу я выказаў у газеце "Народная воля"! Яму гэта ўдалося!.. Цяпер я сапраўдны беларускі нацыяналіст, жыццё якога скіравана на сяброўства й пашану да іншых, але найперш да здаровага ладу жыцця саміх беларусаў.

Алег Гаеўскі, інжынер запасу (г. Мінск)
Апошняе абнаўленне ( 19.05.2009 г. )

 

« Папяр.   Наст. »
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта | 05.12.2007 |

Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі....

НОВАЕ НА САЙЦЕ:

ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 03.09.2010 |

На долю нашего поколения выпало жить в исключительное время, время принятия решений. По прогнозам ученых, у нас осталось всего лишь 10 лет, чтобы спасти наше будущее и предотвратить экологическую катастрофу, вызванную истощением природных ресурсов и глобальным изменением климата. Шутки кончились. Наша жизнь и жизнь наших детей в опасно...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 03.09.2010 |

Сяргей ЗАКОННІКАЎ У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць» дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі. У...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

31 августа 2010 г. очередная акция в защиту 31-й статьи Конституции завершилась жестоким разгоном.   Как сообщает сайт Грани.Ру, всего на Триумфальной площади Москвы собрались более тысячи человек. По итогам акции в отделения милиции были доставлены более ста человек, в том числе организаторы акции Эдуард Лимонов, Константин Косяки...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 02.09.2010 |

Текст: Глеб КЛИМЕНТЬЕВ, Игорь БАХАРЕВ Антиалкогольная кампания в России набирает обороты. После введения московскими властями запрета на ночную продажу крепких напитков главный санитарный врач страны Геннадий Онищенко предложил полностью запретить рекламу алкоголя, в том числе пива. Но вряд ли это отвадит россиян от пьянства, возражают эксперты. ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Пытанне рубам | 31.08.2010 |

Сяргей ДУБАВЕЦ Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца "ўгнаць паравоз у Штаты", усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі б заўтра паведам...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Анна КРУЧЁНЫХ «Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на что, уж очень заманчиво звучало для ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі | 30.08.2010 |

"Россия больше не может позволить себе бездействие в вопросе климата" - под таким заголовком Financial Times разместила статью профессора Лондонской школы экономики Энтони Гидденса. Профессор Гидденс очень надеется, что после рекордной жары и невиданных пожаров нынешнего лета правительство России "начнет воспринимать изменение...
АДВЕЧНАЕ | Культура | 30.08.2010 |

Почему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская. — Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете? ...
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў | 30.08.2010 |

Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04  15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 30.08.2010 |

Светлана КАЛИНКИНА     27 жніўня 2010 г.   Что сейчас творится в голове белорусского президента, что он планирует, что задумал?.. Сотни прогнозов написаны белорусскими, российскими, западными политологами, аналитиками, журналистами на эту тему; много сделано аргументированных раскладов, взвешенных предположений....
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 30.08.2010 |

Москва не собирается признавать официальные результаты президентских выборов. И даже поможет белорусской оппозиции вывести людей на площадь. Акции протеста станут бессрочными, столкновения оппозиционеров со спецназом — постоянными и жестокими, не исключено кровопролитие.   Таков один из сценариев развития событий в ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 23.08.2010 |

Отношения между президентом России и белорусским диктатором на саммите в Ереване трудно было назвать дружелюбными. Президент РФ Дмитрий Медведев в ходе саммита Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ) в Ереване заявил о необходимости перемен в этой организации, для того чтобы в ОДКБ «появились более эффективные институты,...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 15.08.2010 |

В Кремле уже достаточно хорошо убедились в мудрости высказывания «горбатого могила исправит». За неделю до неформального саммита глав стран ОДКБ, который пройдет в Ереване 20-21 августа А.Лукашенко вызвал к себе человека по фамилии Бородин, занимающего очень странную на сегодняшний день должность – госсекретарь союзного государ...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Соцыум | 14.08.2010 |

Дэвид Дж. КРЭМЕР и Дэймон УИЛСОН, «The American Interest» Лукашенко ощутил давление со всех сторон - санкции с Запада, и близкое дыхание большого медведя с Востока. Почти сразу после того, как Совет Безопасности ООН проголосовал в июне за новую резолюцию о санкциях в отношении Ирана, скептики засомневались, будут ли они иметь р...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка | 14.08.2010 |

Станислав МИНИН - обозреватель НГ-Интернет "Крестный Батька": история одного изнасилования Многие эксперты-политологи считают, что за двухсерийным фильмом про «крестного Батьку» стоят российские власти. Сам Лукашенко кивает на российских «супермиллиардеров». В общем, речь идет о кругах, принимающих пол...
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Наваколле | 10.08.2010 |

Сильная и продолжительная жара в России может быть вызвана изменением температуры течения в Атлантике. Такое мнение высказывают в эти дни ряд западных климатологов, в частности британский специалист профессор Эндрю Уотсон, входящий в Межправительственную группу по изменению климата. Он отметил, что за значительным потеплением в про...

Новыя каментары

Колькасць прачытаных старонак з 1 снежня 2009 года :


Колькасць наведвальнікаў сайта :

mod_vvisit_counterСёння72
mod_vvisit_counterУчора239
mod_vvisit_counterНа гэтым тыдні1647
mod_vvisit_counterУ гэтым месяцы1003